5 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасяджэнне Камітэта сакратароў саветаў бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы пройдзе 8 чэрвеня ў Мінску пад старшынствам дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Аляксандра Вальфовіча, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.
"Удзельнікі пасяджэння абмяркуюць выклікі і пагрозы бяспекі дзяржаў - членаў АДКБ і меры па іх нейтралізацыі", - сказаў прэс-сакратар.
Плануецца таксама разгледзець дакументы, якія датычацца правядзення рэгіянальнай антытэрарыстычнай аперацыі АДКБ "Наёмнік", падрыхтоўкі органаў кіравання і фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ і іншыя.
У пасяджэнні прыме ўдзел генеральны сакратар АДКБ Імангалі Тасмагамбетаў.