9 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі пройдзе 14 снежня ў фармаце відэаканферэнцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сходу.
"Удзельнікі пасяджэння разгледзяць ход рэалізацыі праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2020-2021 гады, праект плана работы Камісіі Парламенцкага сходу па пытаннях знешняй палітыкі на 2021 год, а таксама абмяркуюць пытанні ўдзелу Парламенцкага сходу ў міжнародных мерапрыемствах", - адзначылі ў прэс-службе.
Дэпутаты разгледзяць праект бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2021 год, а таксама пытанні, звязаныя з выкананнем бюджэту Саюзнай дзяржавы ў 2019 і 2020 гадах.
Да ўдзелу ў пасяджэнні запрошаны таксама прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі.