28 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Мэр Масквы Сяргей Сабянін сёння на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым выказаў удзячнасць беларускаму боку за пастаўкі прадуктаў харчавання, тэхнікі і ўдзел у будаўніцтве маскоўскага метро, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Маскву і Мінск звязваюць вялікая гісторыя ўзаемаадносін, узаемнае пранікненне эканомік, - сказаў Сяргей Сабянін. - Для Масквы Беларусь з'яўляецца адным з галоўных партнёраў".
Сяргей Сабянін паведаміў, што расійская сталіца пачала закупляць у вялікіх аб'ёмах беларускую камунальную тэхніку, аўтобусы, тралейбусы. Асаблівыя словы ўдзячнасці ён выказаў за пастаўкі беларускіх прадуктаў харчавання ў Маскву пасля ўвядзення Расіяй эмбарга адносна заходніх прадуктаў. "Беларускія прадукты харчавання вызначае вялікая наменклатура і аб'ёмы, - дадаў мэр Масквы. - Спадзяюся, што пачатае супрацоўніцтва будзе прадоўжана ў будучым. Не бачу прычын, каб яго не прадаўжаць".
Сяргей Сабянін адзначыў, што беларускія будаўнікі забяспечылі даволі вялікі сегмент па ўзвядзенні Маскоўскага метрапалітэна. "Беларускія метрабудаўнікі справіліся з пастаўленай задачай з гонарам, - лічыць ён. - Спадзяюся, што і гэты напрамак супрацоўніцтва будзе прадоўжаны".