12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. СААЗ заклікае Беларусь ратыфікаваць пратакол аб ліквідацыі незаконнага гандлю тытунёвымі вырабамі. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Людміла Наройчык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Цяпер больш як 20 краін ратыфікавалі пратакол аб ліквідацыі незаконнага гандлю тытунёвымі вырабамі. СААЗ заклікае краіны больш актыўна ўдзельнічаць у гэтым працэсе. Мяркую, наша краіна ў бліжэйшы час пачне разгляд гэтага дакумента", - сказала Людміла Наройчык.
Пратакол змяшчае палажэнні, якія датычацца абавязацельства бакоў кантраляваць пастаўкі тытунёвых вырабаў. Згодна з глабальным рэжымам адсочвання паставак такой прадукцыі можна ідэнтыфікаваць тытунёвыя вырабы, іх вытворцаў, абсталяванне, на якім яны былі выраблены, і прасачыць маршрут перавозкі.
У цэлым, паводле слоў Людмілы Наройчык, для Беларусі праблема кантрафактнай тытунёвай прадукцыі не такая актуальная. У краіне дзейнічае вельмі строгая сістэма кантролю за вытворчасцю, ліцэнзаваннем і абаротам тытунёвых вырабаў.