29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны дырэктар СААЗ Маргарэт Чэн у час сустрэчы з пастаянным прадстаўніком Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юрыем Амбразевічам дала высокую ацэнку дасягненням Беларусі ў галіне ўсеагульнага ахопу насельніцтва медыцынскімі паслугамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
У час сустрэчы таксама абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва Беларусі і СААЗ, падведзены вынікі Еўрапейскай міністэрскай канферэнцыі СААЗ "Ахоп усіх этапаў жыцця ў кантэксце палітыкі Здароўе-2020", якая прайшла ў Мінску 21-22 кастрычніка.
"Генеральны дырэктар СААЗ дала высокую ацэнку дасягненням Беларусі ў галіне ўсеагульнага ахопу насельніцтва медыцынскімі паслугамі, лячэння і прафілактыкі неінфекцыйных захворванняў, а таксама барацьбы з ВІЧ/СНІДам", - адзначылі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.