Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Стд 2019

Сі Цзіньпін запрасіў Лукашэнку на другі форум "Адзін пояс, адзін шлях" у Пекіне

Сі Цзіньпін запрасіў Лукашэнку на другі форум
Андрэй Дапкюнас і Цуй Цымін. Фота МЗС

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін запрасіў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку прыняць удзел у другім міжнародным форуме вышэйшага ўзроўню "Адзін пояс, адзін шлях". Адпаведнае асабістае пасланне перадаў сёння Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Цуй Цымін на сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Андрэем Дапкюнасам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

На сустрэчы бакі абмеркавалі падрыхтоўку да форуму вышэйшага ўзроўню, які адбудзецца ў красавіку 2019 года ў Пекіне. У маі 2017 года Прэзідэнт Беларусі ўдзельнічаў у першым міжнародным форуме "Адзін пояс, адзін шлях" сярод кіраўнікоў 29 дзяржаў і міжнародных арганізацый. Былі абмеркаваны шляхі паглыблення эканамічнага ўзаемадзеяння паміж дзяржавамі, якія ўваходзяць у Эканамічны пояс Шаўковага шляху, у прыватнасці, фарміравання транспартнага, энергетычнага і гандлёвага калідора паміж краінамі Азіі і Еўропы.

Беларусь з'яўляецца ключавым звяном ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях" з улікам паспяховай рэалізацыі на тэрыторыі краіны праекта стварэння Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", названага старшынёй КНР "жамчужынай" Шаўковага шляху. І ў мэтах павышэння прывабнасці парка для міжнародных інвестараў у ліпені 2019 года на яго базе плануецца правесці міжнародны форум "Пояс і шлях".

Акрамя таго, на сустрэчы беларускі і кітайскі дыпламаты разгледзелі шэраг іншых пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, адзначылі агульнасць падыходаў да асноўных тэм двухбаковага і міжнароднага парадку дня. У гэтым кантэксце пасол Кітая падзякаваў за паслядоўную падтрымку кіраўніком беларускай дзяржавы, урадам і МЗС палітыкі "аднаго Кітая". Намеснік міністра пацвердзіў, што падтрымка Беларуссю падыходаў Кітайскай Народнай Рэспублікі адносна тэмы Тайваня мае прынцыповы характар і грунтуецца на ўсведамленні аб'ектыўнай правільнасці гэтых падыходаў і іх адпаведнасці карэнным інтарэсам кітайскага народа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі