Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Май 2016

Русецкі і Аграмунт адзначылі пазітыўную дынаміку па збліжэнні пазіцый Беларусі і ПАСЕ

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Русецкі і старшыня ПАСЕ Педра Аграмунт адзначылі пазітыўную дынаміку па збліжэнні пазіцый Беларусі і Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Аб гэтым віцэ-спікер верхняй палаты парламента паведаміў сёння журналістам па выніках перагавораў, якія адбыліся ў Санкт-Пецярбургу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Анатоль Русецкі нагадаў, што сустрэча з Педра Аграмунтам была арганізавана ў час мерапрыемстваў Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД, якія прайшлі 18-20 мая, і ініцыятарамі перагавораў выступілі еўрапейскія калегі. "Абмяркоўваўся шэраг пытанняў, у тым ліку па развіцці супрацоўніцтва. Адзначалася, што цяпер яно развіваецца канструктыўна, ёсць добрая дадатная дынаміка па збліжэнні нашых пазіцый", - заўважыў ён.

"На сустрэчы было асабліва падкрэслена: ПАСЕ зацікаўлена ў тым, каб Беларусь прымала актыўны ўдзел у яе рабоце. Думаю, дзякуючы сумеснаму ўзаемадзеянню мы прыйдзем да гэтага выніку", - лічыць віцэ-спікер.

Між тым, паводле яго слоў, ва ўзаемадзеянні застаецца шэраг пытанняў, якія ў першую чаргу ўзнімаюцца еўрапейскімі партнёрамі. "Але ёсць агульнае разуменне таго, што ўсе пытанні трэба вырашаць канструктыўна, шляхам дыялогу і знаходзіць аптымальныя рашэнні. Я перадаў запрашэнне наведаць Беларусь паважанаму старшыні ПАСЕ, ён яго прыняў", - расказаў Анатоль Русецкі.

У размове з Педра Аграмунтам размова ішла таксама аб неабходнасці выключэння падыходаў, якія прадугледжваюць пэўныя заявы і ўльтыматумы. У якасці прыкладу віцэ-спікер верхняй палаты парламента прывёў сітуацыю з будаўніцтвам Беларускай АЭС. Так, некаторыя еўрапейскія дэпутаты выступаюць з заявамі па пытанні яе бяспекі. "Я праінфармаваў нашых калег аб тым, што беларускі бок выконвае ўсе патрабаванні пры будаўніцтве АЭС, мы працуем разам з МАГАТЭ. Ажыццёўлена ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе", - адзначыў Анатоль Русецкі.

У цэлым, паводле яго слоў, на сесіі МПА СНД адным з ключавых пытанняў стала ўзаемадзеянне з іншымі міжнароднымі арганізацыямі. На мерапрыемствах прысутнічалі прадстаўнічыя дэлегацыі, у ліку якіх старшыня Міжпарламенцкага саюза Сабер Чаўдхуры, старшыня ПАСЕ Педра Аграмунт, старшыня ПА АБСЕ Ілка Канерва. "Усе кіраўнікі былі аднадушныя ў тым, што ўзаемадзеянне з МПА СНД і краінамі, якія раней уваходзілі ў склад Савецкага Саюза, гэта вельмі важны складнік, які трэба развіваць", - сказаў намеснік старшыні Савета Рэспублікі.

Гаворачы аб пасяджэнні чацвёртага Міжнароднага форуму "Еўразійская эканамічная перспектыва" (таксама адбыўся ў рамках МПА СНД), Анатоль Русецкі адзначыў, што размова, у прыватнасці, ішла аб перспектывах пашырэння ЕАЭС за кошт заключэння дагавораў аб зоне свабоднага гандлю з трэцімі краінамі. Між тым віцэ-спікер канстатаваў, што на сёння ў ЕАЭС застаюцца некаторыя бар'еры і абмежаванні, і выказаў меркаванне, што гэтымі пытаннямі павінны больш актыўна займацца парламентарыі, якія працуюць у краінах інтэграцыйнага аб'яднання. "Улічваючы той факт, што ў Еўразійскім эканамічным саюзе парламенцкае вымярэнне адсутнічае, для гэтага можна актыўней выкарыстоўваць пляцоўку МПА СНД", - лічыць ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі