19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па ініцыятыве беларускага боку адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
Бакі абмеркавалі і ўзгаднілі вынікі праведзеных напярэдадні перагавораў кіраўнікоў рабочай групы па выпрацоўцы прапаноў аб далейшым развіцці беларуска-расійскай інтэграцыі.
Таксама Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў дамовіліся праінфармаваць кіраўнікоў дзяржаў Беларусі і Расіі да сустрэчы 20 снежня ў Санкт-Пецярбургу аб выніках дамоўленасцей, дасягнутых у рамках перагавораў Дзмітрыя Крутога і Максіма Арэшкіна.