14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас і першы віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў сёння ў час сустрэчы абмеркавалі пытанні інтэграцыі і падрыхтоўку да пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Пасля сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў у Сочы наша ўзаемадзеянне стала больш плённым, мы рушылі наперад па многіх пытаннях, і нават па тых, па якіх яшчэ няма рашэння, нам удалося істотна зблізіць пазіцыі. У нас да канца года пройдзе шэраг інтэграцыйных мерапрыемстваў: Еўразійскі міжурадавы савет, саюзны Саўмін. Думаю, пасяджэнне групы высокага ўзроўню дапаможа нам знайсці развязкі па многіх пытаннях, і мы выйдзем на гэтыя два мерапрыемствы з падрыхтаванымі і ўзгодненымі рашэннямі", - сказаў Сяргей Румас.
Антон Сілуанаў адзначыў, што неабходна абмеркаваць шэраг актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. "Хацелася б узгадніць наша ўзаемадзеянне ў рамках еўразійскай інтэграцыі і разгледзець пытанні інтэграцыі нашых краін у Саюзнай дзяржаве", - дадаў ён.