10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас 11 сакавіка зробіць рабочы візіт у Расію, дзе правядзе перагаворы са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Міхаілам Мішусціным. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
Прэм'еры правядуць сустрэчу ў пашыраным складзе. "Будуць абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва", - праінфармавалі ў прэс-службе.
Як паведамлялася, правесці рабочую сустрэчу па ўсіх актуальных пытаннях Сяргей Румас і Міхаіл Мішусцін дамовіліся ў час тэлефоннай размовы 6 сакавіка. Кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі абмеркавалі таксама тэму інтэграцыйнага ўзаемадзеяння, падрыхтоўку да пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, які пройдзе 10 красавіка ў Мінску. Быў абмеркаваны лічбавы парадак дня ЕАЭС, што накіраваны на павышэнне эфектыўнасці эканомікі і паляпшэнне якасці жыцця грамадзян саюза.