Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Лют 2016

Роля сям'і ў галіне ўстойлівага развіцця абмяркоўваецца з удзелам Беларусі ў Нью-Ёрку

4 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Роля сям'і ў галіне ўстойлівага развіцця абмяркоўваецца з удзелам Беларусі 3-12 лютага на 54-й сесіі Камісіі сацыяльнага развіцця ААН у Нью-Ёрку. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь уваходзіць у склад 46 членаў гэтай камісіі. Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра замежных спраў Валянцінам Рыбаковым прымае ўдзел у агульнай дыскусіі, прысвечанай агляду планаў і праграм дзеянняў ААН па паляпшэнні стану інвалідаў, моладзі, пажылых людзей і сям'і. Удзел у рабоце Камісіі сацыяльнага развіцця ААН будзе садзейнічаць папулярызацыі нацыянальнага вопыту Беларусі ў сферы падтрымкі найбольш неабароненых груп насельніцтва і прыярытэтных для нашай краіны падыходаў да рэалізацыі мэт устойлівага развіцця ў сацыяльнай сферы. Нераўне з сесіяй Група сяброў сям'і (у якую ўваходзіць Беларусь) сумесна з Упраўленнем ААН па наркотыках і злачыннасці арганізуе мерапрыемства па барацьбе з гандлем людзьмі з удзелам шырокага прадстаўніцтва партнёраў з краін ААН, міжнародных арганізацый і грамадзянскай супольнасці.

На палях сесіі па ініцыятыве Групы сяброў сям'і сумесна з міжнароднымі няўрадавымі арганізацыямі плануецца правесці спецыяльныя мерапрыемствы, прысвечаныя ролі сям'і пры рэалізацыі новага парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі