Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Сак 2017

Рэспубліканскую сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі створаць у Беларусі

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскую сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі вырашана стварыць у Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кіраўнік дзяржавы прыняў нашу прапанову аб тым, што такая сістэма дарэчы і неабходна ў любой цывілізаванай дзяржаве, і даручыў дадаткова прапрацаваць шэраг аспектаў, звязаных з практычнай рэалізацыяй праекта. У першую чаргу гэта, вядома ж, пытанні, звязаныя з выбарам аператара, які будзе генерыраваць усе ідэі і ажыццяўляць практычную рэалізацыю, пачынаючы ад куплі "жалеза" і заканчваючы эксплуатацыяй. Мы атрымалі адпаведныя ўказанні і будзем дапрацоўваць гэты праект указа менавіта з пункту гледжання прыўнясення нацыянальных асаблівасцей і магчымасцей нашай дзяржавы для рэалізацыі гэтага праекта", - расказаў Ігар Шуневіч.

Міністр растлумачыў, што ўсе развітыя краіны ўжо даўно рэалізавалі такі праект у той ці іншай форме. Ствараецца ж у нашай краіне сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі не на пустым месцы. "У нас ужо ёсць пэўныя элементы гэтай сістэмы, у тым ліку некалькі тысяч аб'ектаў, абсталяваных відэакамерамі, лініі перадачы даных, серверы, лакальныя сеткі. Сістэма ствараецца, каб гэта ўсё аб'яднаць", - удакладніў ён.

Кіраўнік ведамства адзначыў, што кожны ўласнік таго ці іншага аб'екта будзе мець магчымасць абсталяваць яго відэакамерамі і падключыцца да агульнай сістэмы маніторынгу для забеспячэння аховы, бяспечных умоў жыцця і працы. "Для прыватнага бізнесу і грамадзян гэта будзе, безумоўна, не абавязак, а магчымасць, - звярнуў увагу генерал. - Існуе шэраг аб'ектаў, якія ў абавязковым парадку ў сувязі з ужо існуючай нарматыўнай базай павінны быць абсталяваны сістэмай відэанагляду. У планах каля двух-чатырох тысяч аб'ектаў, якія ў бліжэйшы час (думаю, на працягу года, а можа і двух) павінны быць даабсталяваны відэанаглядам".

Паводле слоў Ігара Шуневіча, наяўнасць сістэмы, якая аб'яднае камеры і спецыяльныя дэтэктары па ўсёй краіне, дазволіць у разы павялічыць магчымасці адпаведных структур па забеспячэнні грамадскай бяспекі і аператыўным рэагаванні на розныя негатыўныя прыродныя з'явы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі