Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Лют 2019

Рэформу электраэнергетычнай галіны Беларусі правядуць да 2021 года

Рэформу электраэнергетычнай галіны Беларусі правядуць да 2021 года

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Структуру кіравання арганізацыямі, што ўваходзяць у сістэму Міністэрства энергетыкі, удасканаляць у 2019-2020 гадах, паведаміў сёння журналістам міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч перад пасяджэннем калегіі міністэрства, адказваючы на пытанне аб прынятых рашэннях па рэфармаванні галіны ў адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На працягу двух гадоў прадугледжана ўдасканаленне структуры кіравання арганізацыямі сістэмы Міністэрства энергетыкі. У першую чаргу гэта датычыцца стварэння дзяржаўнай установы "Дзяржэнерганагляд" пры дапамозе выдзялення адпаведных структур са складу энергазабеспячальных арганізацый і яе падпарадкаваннем Міністэрству энергетыкі. Гэта дасць магчымасць аддзяліць наглядныя функцыі ад вытворчых", - расказаў міністр.

Яшчэ адна навацыя - перападпарадкаванне дзяржаўнай установы "Беларуская АЭС" непасрэдна "Белэнерга" - арганізацыі, якая ў далейшым будзе каардынаваць тэхнічную работу пры эксплуатацыі атамнай станцыі.

Акрамя таго, прадугледжваецца пераўтварэнне асобных арганізацый тарфяной галіны, арганізацый будаўніча-мантажнага корпуса праз далучэнне іх да стабільна працуючых прадпрыемстваў для павышэння эфектыўнасці іх работы. Плануецца перадача асобных арганізацый, зыходзячы са спецыфікі іх работы, на баланс камунальных арганізацый або ў іншыя ведамствы, а таксама стварэнне двух холдынгаў - газавага і энергетычнага.

"Усё гэта дасць магчымасць у далейшым забяспечыць павышенне эфектыўнасці работы прадпрыемстваў і якасць паслуг, надзейнае і бесперабойнае забеспячэнне спажыўцоў краіны", - рэзюмаваў Віктар Каранкевіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі