13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Эквадоры Ігар Палуян на сустрэчы з міністрам замежных спраў і міграцыі Эквадора Марыяй Фернанда Эспіноса Гарсес абмеркаваў развіццё міждзяржаўнага дыялогу на вышэйшым узроўні. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
"Бакі разгледзелі пытанні развіцця міждзяржаўнага дыялогу на вышэйшым узроўні, абмену візітамі міністраў замежных спраў дзвюх краін, правядзення чарговага раўнда палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных кансультацый і трэцяга пасяджэння беларуска-эквадорскай камісіі па гандлі і эканамічным супрацоўніцтве", - расказалі ў ведамстве.
Дыпламаты таксама абмеркавалі перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, адукацыйнай, культурнай, гуманітарнай і іншых сферах, супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях.