22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская ваенная дэлегацыя на чале з першым намеснікам начальніка ўзбраення Узброеных Сіл - начальнікам штаба узбраення палкоўнікам Віталём Шастаком прыняла ўдзел у канферэнцыі ў Абу-Дабі, прысвечанай развіццю беспілотных сістэм у абароннай сферы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Беларускія ваенныя наведваюць Абу-Дабі. У праграме візіту - удзел у рабоце міжнародных выставак беспілотных лятальных апаратаў UMEХ-2024 і SimTEX-2024, якія праходзяць з 22 па 25 студзеня, і наведванне канферэнцыі, прысвечанай развіццю беспілотных сістэм у абароннай сферы.