9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усяго на 1 кастрычніка для шматдзетных сем'яў адкрыта 89 644 дэпазітныя рахункі "Сямейны капітал", з якіх 7505 - па праграме 2020-2024 гадоў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Па праграме "Сямейны капітал" 2015-2019 гадоў для шматдзетных сем'яў адкрыта 82 139 дэпазітных рахункаў на суму $821,39 млн. Памер назначанай у мінулую пяцігодку сумы складаў $10 тыс. для шматдзетных сем'яў, у якіх трэцяе або наступнае дзіця нарадзілася (усыноўлена, удачарона) у перыяд з 1 студзеня 2015 года па 31 снежня 2019 года ўключна. Звярнуцца па назначэнне сямейнага капіталу можна было па 30 чэрвеня 2020 года ўключна - не пазней за 6 месяцаў з дня нараджэння (усынаўлення, удачарэння) трэцяга або наступных дзяцей.
Па праграме 2020-2024 гадоў для шматдзетных сем'яў адкрыта 7505 дэпазітных рахункаў на суму Br168,863 млн. У новай пяцігодцы памер сямейнага капіталу складае Br22,5 тыс. і назначаецца шматдзетным сем'ям, у якіх трэцяе або наступнае дзіця нарадзілася (усыноўлена, удачарона) з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2024 года ўключна.
"На 1 кастрычніка 2020 года на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 23 908 заяў. З іх на паляпшэнне жыллёвых умоў - 21 608 (90 працэнтаў), атрыманне адукацыі - 1384 (6 працэнтаў), атрыманне медыцынскіх паслуг - 916 (4 працэнты). Прынята 22 196 рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу", - адзначылі ў Мінпрацы. Больш за ўсё рашэнняў аб размарозцы сямейнага капіталу прынята ў Брэсцкай вобласці - 4955, следам ідуць Мінская вобласць - 3593, Гомельская - 3545, Мінск - 2985, Гродзенская - 2659 і Магілёўская - 2263. Менш за ўсё такіх рашэнняў прынята ў Віцебскай вобласці - 2196.