Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Чэр 2017

Расійская дэлегацыя прыбыла ў Мінск для ўдзелу ў сесіі саюзнага Парламенцкага сходу

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі на чале са спікерам Дзярждумы Вячаславам Валодзіным прыбыла ў Мінск для ўдзелу ў сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, паведамляе БЕЛТА.

У беларускай сталіцы 14-15 чэрвеня пройдуць мерапрыемствы 52-й сесіі Парламенцкага сходу. У прыватнасці, 15 чэрвеня пад старшынствам Вячаслава Валодзіна адбудзецца пленарнае пасяджэнне сесіі, а сёння - пасяджэнне Савета Парламенцкага сходу.

На сесіі саюзныя парламентарыі абмяркуюць пытанні збліжэння заканадаўстваў Беларусі і Расіі, ход рэалізацыі прыярытэтных напрамкаў і першачарговых задач далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы на сярэднетэрміновую перспектыву (2014-2017 гады), а таксама распрацоўку аналагічнага дакумента на 2018-2022 гады. Акрамя таго, дэпутаты абмяркуюць пытанне аб павышэнні эфектыўнасці рэалізацыі праграм Саюзнай дзяржавы.

У рабоце сесіі таксама прымуць удзел прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў і ведамстваў Беларусі і Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі