14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія павялічвае частату рэйсаў у Беларусь, Швейцарыю, ААЭ і на Мальдывы, паведамляе ТАСС са спасылкай на аператыўны штаб па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруса.
Расія таксама аднаўляе авіязносіны з Сербіяй, Кубай і Японіяй.
"Аператыўны штаб прадаўжае маніторынг сітуацыі і работу над пашырэннем спіса краін, з якімі могуць быць адноўлены авіяцыйныя зносіны. Штаб нагадвае аб неабходнасці максімальна беражліва ставіцца да свайго здароўя, скараціць наведванне грамадскіх месцаў, выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай аховы органаў дыхання і антысептыкі, пры пагаршэнні самаадчування застацца дома і звярнуцца па медыцынскую дапамогу", - адзначаецца ў паведамленні.