Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Снж 2021

Раўнапраўнае знаходжанне Беларусі і Расіі ў структуры СД падтрымліваюць каля 41 працэнта беларусаў

Раўнапраўнае знаходжанне Беларусі і Расіі ў структуры СД падтрымліваюць каля 41 працэнта беларусаў
Фота з архiва

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Раўнапраўнае знаходжанне Беларусі і Расіі ў структуры Саюзнай дзяржавы падтрымліваюць каля 41 працэнта беларусаў. Такія даныя маштабнага сацыялагічнага даследавання "Беларусь: меркаванне пра будучыню" агучыў журналістам кіраўнік Аналітычнага цэнтра EcooM Сяргей Мусіенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытанне: якой вы хацелі б бачыць Саюзную дзяржаву Беларусі і Расіі?

Раўнапраўнае знаходжанне Беларусі і Расіі ў структуры Саюзнай дзяржавы падтрымліваюць 40,8 працэнта, меркаванне аб тым, што аб'яднанне не патрэбна, патрэбны проста добрыя шматвектарныя адносіны з іншымі дзяржавамі, падзяляюць 24,2 працэнта грамадзян. Ідэю адзінай эканамічнай прасторы без палітычнага аб'яднання незалежна ад узросту падтрымліваюць 9,8 працэнта, аб'яднання дзвюх дзяржаў у адну - 6,4 працэнта, а надзялення Саюзнай дзяржавы наднацыянальнымі органамі - 4,8 працэнта.

Вельмі малая колькасць людзей выбрала "іншае" - усяго толькі 0,3 працэнта. "Па сутнасці, мы папалі ў пытанні. І таксама мала людзей, якія не адказалі, - 0,6 працэнта", - адзначыў Сяргей Мусіенка.

У рамках сацыялагічнага забеспячэння рэспубліканскага рэферэндуму з 15 лістапада па 4 снежня 2021 года сацыялагічным кансорцыумам ДНУ "Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі" сумесна з Аналітычным цэнтрам EcooM праведзена маштабнае сацыялагічнае даследаванне "Беларусь. Меркаванне пра будучыню". У апытанні прынялі ўдзел 10 217 рэспандэнтаў. Генеральная сукупнасць - эканамічна занятае насельніцтва. Выбарка шматступеньчатая, стратыфікаваная (па рэгіёне пражывання і тыпе населенага пункта), з кантролем квот па палавой прыкмеце і ўзросце. Даследаваннем ахоплены ўсе вобласці Беларусі, Мінск, 52 раёны (з улікам 9 раёнаў сталіцы), амаль 350 арганізацый і прадпрыемстваў розных сфер і форм уласнасці.

Варта адзначыць высокую цікавасць грамадзян да анкетавання, большасць з якіх станоўча ўспрынялі інтарэс сацыёлагаў да іх пазіцыі і ацэнак. Апытанне ўспрынята як магчымасць данесці сваё меркаванне наконт бягучых працэсаў, хвалюючых праблем і будучыні краіны. Грамадзяне выказвалі пажаданні больш частага правядзення такіх сацыялагічных даследаванняў. Пры жывым абмеркаванні з інтэрв'юерамі рэспандэнты ўзнімалі пытанні водазабеспячэння, будаўніцтва аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры і для правядзення вольнага часу, якасці і даступнасці медыцынскага абслугоўвання і іншыя. Усе паступіўшыя заўвагі пачуты і пастаўлены на кантроль мясцовай выканаўчай уладай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі