Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Врс 2022

Іран прыме ўдзел у кінафестывалі "Лістапад"

Іран прыме ўдзел у кінафестывалі
Фота з архiва

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Дзмітрый Кальцоў 19 верасня сустрэўся з міністрам культуры і ісламскай арыентацыі Ірана Махамадам Мехдзі Эсмаілі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове ў Тэгеране.

У ходзе размовы бакі адзначылі канструктыўны характар узаемадзеяння ў галіне культуры. Беларускі дыпламат і міністр аберкавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня. Акрамя таго, размова ішла аб рэалізацыі комплексу мерапрыемстваў, прымеркаваных да трыццацігадовай гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Іран.

Дзмітрый Кальцоў і Махамад Мехдзі Эсмаілі ўдзялілі асаблівую ўвагу ўдзелу прадстаўнікоў Ірана ў XXVIII Мінскім міжнародным кінафестывалі "Лістапад".

Беларусь і Іран устанавілі дыпламатычныя адносіны 18 сакавіка 1993 года. Беларускае пасольства ў Тэгеране было адкрыта 8 сакавіка 1998 года, а пасольства Ірана працуе ў Мінску з лютага 2001 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі