Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Врс 2021

Іран, Нікарагуа, Турцыя, Сербія і Фінляндыя. Сталі вядомы падрабязнасці першых сустрэч Макея ў Нью-Ёрку

Іран, Нікарагуа, Турцыя, Сербія і Фінляндыя. Сталі вядомы падрабязнасці першых сустрэч Макея ў Нью-Ёрку

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У першы дзень перагавораў у Нью-Ёрку міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з міністрамі замежных спраў Ірана, Нікарагуа, Турцыі, Сербіі і Фінляндыі, інфармуе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У час сустрэчы з міністрам замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Іран Хасэйнам Амірам Абдалахіянам бакі пацвердзілі неабходнасць інтэнсіфікацыі ў бліжэйшай перспектыве беларуска-іранскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, у тым ліку беручы пад увагу сумесныя намаганні дзвюх краін на міжнароднай арэне па процідзеянні палітыцы эканамічнага націску і аднабаковым прымусовым мерам.

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Ірана адзначылі супадзенне пазіцый па шэрагу актуальных міжнародных тэм, у першую чаргу адносна праблематыкі незаконных санкцый як метаду палітычнага націску і ўмяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў.

У ходзе размовы Хасэйн Амір Абдалахіян запрасіў Уладзіміра Макея наведаць Тэгеран з рабочым візітам у бліжэйшы час.

На перагаворах з міністрам замежных спраў Нікарагуа Дэнісам Раналда Манкада Каліндрэсам быў адзначаны высокі ўзровень узаемнай падтрымкі на міжнароднай арэне.

Кіраўнік МЗС Нікарагуа падкрэсліў важнасць удзелу Беларусі ў дзейнасці Групы сяброў у абарону Статута ААН і Камітэта па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын. Уладзімір Макей падзякаваў за садзейнічанне ў пашырэнні ініцыятыў Беларусі ў ААН, у тым ліку па процідзеянні гандлю людзьмі.

Бакі таксама ўдзялілі асаблівую ўвагу развіццю эканамічных сувязей паміж дзяржавамі, актывізацыі работы сумеснай беларуска-нікарагуанскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і павышэнні інтэнсіўнасці кантактаў па лініі знешнепалітычных ведамстваў.

У час сустрэчы з міністрам замежных спраў Турцыі Меўлютам Чавушаглу бакі канстатавалі пазітыўную дынаміку двухбаковага супрацоўніцтва, абмеркавалі падрыхтоўку чарговага пасяджэння беларуска-турэцкай сумеснай міжурадавай эканамічнай камісіі, абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, уключаючы тэматыку процідзеяння нелегальнай міграцыі.

Уладзімір Макей падзякаваў калегу за прынцыповую пазіцыю і дружалюбнае садзейнічанне турэцкага боку на фоне антыбеларускай рыторыкі і дзеянняў з боку шэрага дзяржаў.

Меўлют Чавушаглу пацвердзіў высокую зацікаўленасць Турцыі ў развіцці ўсебаковых адносін з Беларуссю, рэалізацыі буйных эканамічных праектаў у нашай краіне. Ён таксама выказаў удзячнасць беларускаму боку за аказанне важкай дапамогі пры ліквідацыі лясных пажараў на паўднёвым узбярэжжы Турцыі.

З міністрам замежных спраў Сербіі Ніколам Селакавічам былі абмеркаваны стан і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, узаемадзеянне на шматбаковых пляцоўках.

Міністры абмяняліся меркаваннямі аб актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, уключаючы сітуацыю ў рэгіёне Заходніх Балкан.

Акрамя таго, шэраг пытанняў у сферы ўзаемнага інтарэсу быў абмеркаваны з міністрам замежных спраў Фінляндыі Пекам Хаавістам.

Як паведамлялася БЕЛТА, Уладзімір Макей 21-28 верасня наведвае Нью-Ёрк для ўдзелу ў 76-й сесіі Генасамблеі ААН.

У праграме візіту - выступленне на агульнапалітычнай дыскусіі 76-й сесіі Генасамблеі ААН, саміце ААН па харчовых сістэмах, удзел у міністэрскай сустрэчы Групы сяброў у абарону Статута ААН па тэме процідзеяння аднабаковым мерам.

Таксама на палях Генасамблеі запланаваны двухбаковыя сустрэчы з калегамі з Еўропы, Лацінскай Амерыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі, кіраўніцтвам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі