23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт дэлегацыі Ірана ў Беларусь закладзе аснову для далейшага развіцця ўзаемавыгаднага двухбаковага супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў міністр прамысловасці Беларусі Аляксандр Рагожнік у час сустрэчы з намеснікам міністра прамысловасці, шахт і гандлю Ірана Сеедам Махамадам Мусаві, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрама.
У перагаворах таксама прынялі ўдзел кіраўнікі БЕЛАЗа, МТЗ, МАЗа і прадстаўнікі дзелавых колаў Ірана.
Бакі абмяняліся інфармацыяй аб бягучых двухбаковых кантактах, падвялі вынікі выканання раней дасягнутых дамоўленасцей.
У праграме візіту - наведванне буйных прамысловых прадпрыемстваў краіны. У сувязі з гэтым міністр прамысловасці Беларусі прапанаваў іранскаму боку сфарміраваць пакет прапаноў для актуалізацыі двухбаковага парадку дня.
Сеед Махамад Мусаві пазітыўна ацаніў вынікі супрацоўніцтва дзвюх краін у мінулым годзе, адзначыўшы, што неабходна задзейнічаць увесь патэнцыял для нарошчвання ўзаемадзеяння.