11 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік сустрэўся са старшынёй партыі "Справядлівая Расія - За праўду", кіраўніком партыйнай фракцыі ў Дзяржаўнай Думе Расіі Сяргеем Міронавым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння, ход саюзнага будаўніцтва. Аляксандр Рагожнік і Сяргей Міронаў абмяняліся думкамі аб выніках нядаўняга пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы ў Мінску.
"Асаблівую ўвагу ўдзялілі стану гандлёва-эканамічных адносін, надзённым выклікам і пагрозам бяспекі Беларусі і Расіі ў глабальным і рэгіянальным кантэкстах. Асобна абмеркавалі маючыя адбыцца ў студзені 2025 года выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", - праінфармавалі ў прэс-службе.