Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Лют 2023

Рачкоў: Беларусь прыняла старшынства ў АДКБ у перыяд сістэмнага крызісу міжнародных адносін

Рачкоў: Беларусь прыняла старшынства ў АДКБ у перыяд сістэмнага крызісу міжнародных адносін
Фота з архiва

2 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь прыняла старшынства ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў перыяд сістэмнага крызісу міжнародных адносін. Аб гэтым заявіў старшыня Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па міжнародных справах, міграцыйнай палітыцы і сувязях з суайчыннікамі, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы жывём і працуем у вельмі складаных умовах санкцыйнага націску, які аказваецца Захадам на Беларусь і Расію, - сказаў Сяргей Рачкоў у Маскве на пашыраным пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу па міжнародных справах, міграцыйнай палітыцы і сувязях з суайчыннікамі з удзелам парламентарыяў Парламенцкай асамблеі АДКБ. - Беларусь прыняла старшынства ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў перыяд сістэмнага крызісу міжнародных адносін. Трэба адзначыць беспрэцэдэнтнае абвастрэнне ваенна-палітычнай абстаноўкі на еўразійскім кантыненце, далейшую палярызацыю падыходаў да пытання аб новым сусветным парадку. Узмацняецца націск у адносінах да Беларусі і Расіі".

"Крызіс архітэктуры міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі непасрэдным чынам датычыцца АДКБ, якая зведвае ўздзеянне разнапланавых выклікаў і пагроз", - канстатаваў Сяргей Рачкоў.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі сумесныя дзеянні Беларусі і Расіі ў галіне знешняй палітыкі, ролю парламентарыяў ва ўмацаванні міру, стабільнасці, міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. Сяргей Рачкоў прадставіў інфармацыю аб прыярытэтах і аб актуальных задачах старшынства Рэспублікі Беларусь у АДКБ. Быў таксама разгледжаны праект пагаднення паміж Парламенцкай асамблеяй АДКБ і Парламенцкім сходам Саюза Беларусі і Расіі аб прадастаўленні Парламенцкаму сходу Саюза Беларусі і Расіі статусу партнёра Парламенцкай асамблеі АДКБ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі