Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Стд 2015

Рабочая група для распрацоўкі праекта праграмы сацэканамразвіцця да 2020 года створана ў Беларусі

14 студзеня, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Міжведамасная рабочая група для распрацоўкі праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады пад кіраўніцтвам міністра эканомікі Уладзіміра Зіноўскага створана ў Беларусі. Адпаведная пастанова Савета Міністраў нумар 14 прынята 12 студзеня 2015 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Згодна з дакументам, створаная рабочая група павінна будзе на аснове комплекснага аналізу стану сацыяльна-эканамічнага развіцця і навукова-тэхнічнага патэнцыялу распрацаваць варыянтныя ўмовы сацыяльна-эканамічнага развіцця ў сярэднетэрміновай перспектыве і метадычныя рэкамендацыі па распрацоўцы праграмы. Ужо да 25 студзеня гэтыя прапановы павінны быць накіраваны зацікаўленым для распрацоўкі варыянтаў прагнозаў развіцця галін эканомікі і адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак на 5 гадоў. Да 24 лютага праект канцэпцыі неабходна ўнесці для разгляду на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў.

Рэспубліканскім органам дзяржкіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным ураду, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму на аснове варыянтных умоў сацыяльна-эканамічнага развіцця ў сярэднетэрміновай перспектыве і метадычных рэкамендацый па распрацоўцы праграмы даручана падрыхтаваць і да 5 лютага прадставіць у Міністэрства эканомікі прапановы аб развіцці відаў эканамічнай дзейнасці і адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак на сярэднетэрміновую перспектыву з выдзяленнем ключавых праблем, а таксама механізмаў іх вырашэння, у тым ліку шляхам рэалізацыі новых інвестыцыйных праектаў.

Каардынацыя работы і кантроль за выкананнем гэтай пастановы ўскладзены на першага намесніка прэм'ер-міністра Васіля Мацюшэўскага.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі