3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Пытанні смяротнай кары абмеркаваны сёння ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. У сустрэчы ўдзельнічалі парламентарыі і замежныя эксперты, перадае карэспандэнт БЕЛТА.Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Андрэй Навумовіч нагадаў, што ў парламенце шостага склікання створана рабочая група па вывучэнні тэматыкі смяротнай кары. Гэта рабочая група ставіць перад сабой задачу давесці да шырокіх слаёў грамадскасці аспекты, якія датычацца гэтага віду пакарання, і прадставіць паўнацэнны маніторынг сітуацыі. У тым ліку дэпутаты нацэлены на правядзенне сустрэч у выбарчых акругах, вывучэнне меркавання людзей у рэгіёнах. "Гэта тэма патрабуе абмеркавання, шырокай дыскусіі з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь", - перакананы Андрэй Навумовіч. Ён таксама звярнуў увагу, што па названай тэме адбылася размова ў час апошняга візіту ў краіну дакладчыка па Беларусі камісіі ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі Андрэа Рыгоні.
У час сённяшняга абмеркавання свае меркаванні выказалі дэпутаты і сенатары. Адным з асноўных спікераў стаў член экспертнай групы па пытаннях смяротнай кары МЗС Вялікабрытаніі Парвез Джабар.