Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Ліп 2024

Пуцін павіншаваў Лукашэнку з 30-годдзем знаходжання на пасадзе Прэзідэнта Беларусі

Пуцін павіншаваў Лукашэнку з 30-годдзем знаходжання на пасадзе Прэзідэнта Беларусі
Фота з архiва

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін павіншаваў кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнку з нагоды 30-годдзя знаходжання на пасадзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З Вашым імем непарыўна звязана ўся навейшая гісторыя Беларусі, азнаменаваная пабудовай сучасных дзяржаўных інстытутаў і значнымі поспехамі ў сацыяльнай і эканамічнай сферах. Беларускія выбаршчыкі шэсць разоў запар давяралі Вам вышэйшую дзяржаўную пасаду, што, несумненна, сведчыць аб Вашым вялікім аўтарытэце сярод суайчыннікаў, - гаворыцца ў віншаванні. - Цяжка пераацаніць Ваш асабісты ўклад у развіццё дружалюбных адносін і плённага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, у станаўленне і ўмацаванне Саюзнай дзяржавы і пашырэнне ўзаемавыгадных інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы".

Расійскі лідар падкрэсліў, што будзе рады прадаўжэнню канструктыўнага, таварыскага дыялогу і цеснай сумеснай работы на карысць братэрскіх народаў Беларусі і Расіі.

"Ад душы жадаю Вам моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці", - выказаў пажаданні Уладзімір Пуцін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі