15 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Расія дамовіліся больш актыўна развіваць ваеннае і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін па выніках праведзеных сёння ў Маскве перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У мэтах умацавання рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі дамовіліся актыўна развіваць ваеннае і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва", - сказаў Прэзідэнт Расіі.
Ён падкрэсліў, што Беларусь і Расія на міжнароднай арэне праводзяць узгодненую знешнюю палітыку. "Мы адзначылі блізкасць нашых краін па такіх тэмах, як урэгуляванне ўкраінскага крызісу і барацьба з міжнародным тэрарызмам у Сірыі", - сказаў Уладзімір Пуцін.
Паводле слоў Прэзідэнта Расіі, на перагаворах абмяркоўваліся актуальныя тэмы двухбаковага і міжнароднага парадку дня. "З улікам маючага адбыцца 21 снежня саміту АДКБ сфакусіраваліся на пытаннях забеспячэння бяспекі і стабільнасці на знешніх рубяжах арганізацыі, сумеснай барацьбы з тэрарызмам", - адзначыў Уладзімір Пуцін.