8 красавіка, Мінск /Наталля Злотнік - БЕЛТА/. Пры распрацоўцы Дзяржаўнай праграмы развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гады будзе абмяркоўвацца магчымасць зніжэння кошту беларускіх віз. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Міхаіл Партной звярнуў увагу, што спачатку распрацоўваецца канцэпцыя праграмы, дзе прапісаны асноўныя напрамкі развіцця галіны. Пасля ўзгаднення канцэпцыі з усімі зацікаўленымі бакамі вядзецца дэталёвае планаванне праграмы. "Работа над праграмай вядзецца, на наступным тыдні мы пачынаем прапрацоўваць гэту тэму з парламентарыямі, і пытанне аб зніжэнні кошту віз таксама будзе прымацца", - сказаў намеснік міністра.
"Сказаць адназначна, ці будзе патанненне, я сёння не магу. Але мы будзем разглядаць такую магчымасць. Падыход будзе такі - ад прынятага рашэння павінны выйграваць і дзяржава, і людзі", - рэзюмаваў Міхаіл Партной.
Як паведамлялася, праект дзяржпраграмы развіцця турызму ў Беларусі на 2016-2020 гады плануецца распрацаваць да 1 чэрвеня бягучага года.