Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Май 2016

Прэзідэнты краін ЕАЭС абмеркавалі супрацоўніцтва з Еўрасаюзам і Кітаем

31 мая, Астана /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Супрацоўніцтва з Еўрасаюзам, Кітаем і шэрагам іншых краін абмеркавана сёння ў Астане на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Аб гэтым расказаў журналістам старшыня Калегіі ЕЭК Тыгран Саркісян, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі развіццё эканамічнага супрацоўніцтва ЕАЭС з трэцімі краінамі. У парадку дня пасяджэння было шмат адпаведных пытанняў", - сказаў старшыня Калегіі ЕЭК.

У прыватнасці, абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва з ЕС, выказаны шэраг прапаноў, як у гэтым напрамку рухацца далей. У цэнтры ўвагі прэзідэнтаў таксама былі падыходы да развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з КНР. "Гэта партнёрства мае прынцыповае значэнне для нашых краін, і Еўразійская эканамічная камісія пачне перагаворны працэс у рамках мандата, які нам дадзены. Мы будзем выбудоўваць гэтыя адносіны перш за ўсё з улікам інтарэсаў суб'ектаў гаспадарання нашых краін. Перыядычна будуць праводзіцца кансультацыі, і з нашага боку будуць прыняты неабходныя захады, каб кітайскі рынак адкрыўся для нашых прадпрыемстваў", - сказаў Тыгран Саркісян.

Абмеркавана таксама супрацоўніцтва ЕАЭС з Камбоджай. Старшыня Калегіі ЕЭК праінфармаваў, што нядаўна з гэтай краінай быў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве. "Адначасова я праінфармаваў кіраўнікоў дзяржаў, што такі ж мемарандум мы падпісалі з Сінгапурам. Гэта дае нам магчымасць па гэтых мемарандумах стварыць рабочыя групы, якія будуць вывучаць патэнцыял эканамічнага ўзаемадзеяння з Камбоджай і Сінгапурам. На аснове такой работы нам будуць прапанаваны шляхі выбудоўвання гандлёва-эканамічных адносін з гэтымі краінамі", - сказаў ён.

Адначасова прэзідэнты прынялі рашэнне, неабходнае для ўступлення ў сілу і імплементацыі пагаднення аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і яго дзяржавамі-членамі і В'етнамам. Акрамя таго, шэраг краін групы АСЕАН выказалі жаданне наладзіць непасрэдныя кантакты з Еўразійскай эканамічнай камісіяй і праяўляюць інтарэс да ўстанаўлення з саюзам гандлёва-эканамічных адносін.

Прынята таксама рашэнне аб пачатку перагавораў з Сербіяй аб уніфікацыі ЕАЭС і яго дзяржавамі-членамі гандлёвага рэжыму з гэтай краінай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі