26 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ізраіля Рэўвена Рыўліна з 25-годдзем устанаўлення беларуска-ізраільскіх дыпламатычных адносін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"За чвэрць стагоддзя мы наладзілі ўстойлівыя партнёрскія сувязі па розных напрамках - ад гандлёвага супрацоўніцтва да кааперацыі ў сферы інфармацыйных тэхналогій, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Адносіны паміж нашымі народамі, якія заўсёды вызначаліся ўзаемнай павагай, пачаліся задоўга да афіцыйнага стварэння сучасных дзяржаў. Менавіта багатая шматвяковая гісторыя сумеснага пражывання беларусаў і яўрэяў на беларускай зямлі, цеснае перапляценне чалавечых лёсаў і іх трагічнасць на фоне падзей Другой сусветнай вайны з'яўляюцца тым моцным фундаментам, які аб'ядноўвае дзве краіны".
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі ўдасца вывесці беларуска-ізраільскае ўзаемадзеянне на якасна новы ўзровень.
У сваю чаргу Прэзідэнт Ізраіля ў сваім пасланні кіраўніку беларускай дзяржавы адзначыў, што паміж дзвюма краінамі ўстанавіліся цёплыя дружалюбныя адносіны, якія атрымалі развіццё ва ўсіх сферах супрацоўніцтва. Ён упэўнены, што ў далейшым двухбаковыя сувязі яшчэ больш умацуюцца.