Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Ліс 2018

Прэзідэнты Беларусі і Азербайджана правядуць сёння ў Мінску перагаворы

Прэзідэнты Беларусі і Азербайджана правядуць сёння ў Мінску перагаворы

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перагаворы прэзідэнтаў Беларусі і Азербайджана Аляксандра Лукашэнкі і Ільхама Аліева пройдуць сёння ў Мінску ў Палацы Незалежнасці. Азербайджанскі лідар напярэдадні прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам, паведамляе БЕЛТА.

Чакаецца, што кіраўнікі дзяржаў падрабязна абмяркуюць стан і перспектыўныя напрамкі развіцця адносін паміж Беларуссю і Азербайджанам, абмяняюцца меркаваннямі па актуальнай міжнароднай праблематыцы. Асноўная ўвага на перагаворах будзе ўдзелена гандлёва-эканамічнаму і інвестыцыйнаму супрацоўніцтву, рэалізацыі сумесных праектаў. Прэзідэнты таксама разгледзяць магчымасці па ўзаемадзеянні ў транспартна-лагістычнай сферы, ахове здароўя, адукацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях, спорце, турызме і іншых галінах.

Афіцыйныя перагаворы пройдуць у фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Па выніках чакаецца падпісанне шэрага міжнародных дакументаў.

У 2006-2016 гадах Прэзідэнт Беларусі чатыры разы з афіцыйным візітам наведваў Баку, Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў - чатыры разы з афіцыйным візітам Мінск. У 2015 годзе кіраўнік беларускай дзяржавы ўдзельнічаў у цырымоніі адкрыцця I Еўрапейскіх гульняў у азербайджанскай сталіцы.

Дагаворна-прававая база беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва ўключае 110 пагадненняў. Беларусь і Азербайджан аказваюць узаемную падтрымку па міжнароднай арэне па ключавых для абедзвюх краін пытаннях і пры вылучэнні ў выбарныя органы сістэмы ААН.

За студзень-верасень тавараабарот склаў $331,5 млн пры беларускім экспарце $321,9 млн і імпарце $9,6 млн. Аснову беларускага экспарту ў гэтым годзе склалі трактары і седлавыя цягачы, вагоны маторныя чыгуначныя і трамвайныя, прадукты харчавання, прадукцыя дрэваапрацоўкі, збожжаўборачная тэхніка, лякарствы. Імпартаваліся палімеры этылену, ацэклічныя вуглевадароды, нафтапрадукты, бавоўнавае валакно, моцныя спіртныя напіткі, арэхі і фруктовыя сокі.

У Азербайджане дзейнічае больш за 70 прадстаўніцтваў, даччыных прадпрыемстваў, суб'ектаў тавараправоднай сеткі і дыстрыб'ютараў беларускіх кампаній. Створана зборачная вытворчасць трактароў МТЗ, аўтамабіляў МАЗ і МЗКТ на базе Гянджынскага аўтамабільнага завода. З 2007 года сабрана больш за 10 тыс. трактароў розных мадыфікацый і спецыяльнай тэхнікі на іх базе, а таксама звыш 3,5 тыс. аўтамабіляў, аўтобусаў і прычэпаў МАЗ.

У Беларусі працуюць 59 прадпрыемстваў з азербайджанскім капіталам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі