3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Нікалас Мадура зробіць афіцыйны візіт у Мінск, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў венесуэльскім пасольстве ў Мінску.
У прыватнасці, Прэзідэнт Венесуэлы 5 кастрычніка прыме ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці помніка Сімону Балівару ў мінскім скверы імя Сімона Балівара.
Як паведамляе ТАСС са спасылкай на агенцтва EFE, перад прылётам у Беларусь Нікалас Мадура наведае з візітам Расію, дзе прыме ўдзел у міжнародным форуме па энергазберажэнні і развіцці энергетыкі "Расійскі энергетычны тыдзень". Чакаецца, што там ён правядзе сустрэчу з кіраўніком дзяржавы Уладзімірам Пуціным.
"Я таксама маю намер сустрэцца з Прэзідэнтам Беларусі. Мы рэактывуем змешаную камісію, узнімаючы тэмы супрацоўніцтва ў галіне жыллёвага будаўніцтва, прамысловага развіцця і гандлю з Беларуссю", - паведаміў журналістам Нікалас Мадура.
Наступнай краінай у графіку венесуэльскага лідара стане Турцыя, дзе ён будзе старшынстваваць на міжурадавай змешанай камісіі.