Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Ліс 2017

Прэзідэнт Таджыкістана 1 снежня будзе знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 снежня правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам, які будзе знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Перагаворы ў Палацы Незалежнасці пройдуць у фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе. Кіраўнікі дзяржаў падрабязна абмяркуюць пытанні, якія стаяць на парадку дня развіцця двухбаковых адносін, а таксама ўдзелу ў розных інтэграцыйных фарматах, узаемадзеянне ў знешняй палітыцы.

Акцэнт у час перагавораў будзе зроблены на шляхах актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі, кааперацыйных сувязях у прамысловасці, узаемадзеянні ў гуманітарнай сферы.

Па выніках перагавораў плануецца падпісанне дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва па розных напрамках.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі