17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч 17 мая прыбыў у Беларусь з рабочым візітам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Плануецца, што 18 мая ў Палацы Незалежнасці адбудзецца сустрэча Таміслава Нікаліча з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць стан беларуска-сербскіх адносін, рэалізацыю інвестыцыйных праектаў і вынікі супрацоўніцтва за апошнія некалькі гадоў. Прэзідэнты таксама абмяняюцца меркаваннямі па палітычным парадку дня і іншых актуальных пытаннях.
Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіць Таміслава Нікаліча ордэнам Дружбы народаў за значны ўклад ва ўмацаванне міру, дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сербіяй.