Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Ліс 2015

Прэзідэнт Сербіі 18 лістапада плануе наведаць Беларусь

6 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч 18 лістапада плануе з трохдзённым візітам наведаць Беларусь. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў ганаровы консул Беларусі ў Бялградзе, старшыня групы дружбы "Сербія - Беларусь" у сербскім парламенце Драгамір Карыч, які прысутнічаў на інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі.

Драгамір Карыч лічыць сімвалічным, што Прэзідэнт Сербіі прыбудзе ў Мінск у хуткім часе пасля інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі. "Сербія лічыць Беларусь сваім важным стратэгічным партнёрам", - падкрэсліў ён.

Ганаровы консул упэўнены, што гэты візіт будзе садзейнічаць далейшай актывізацыі беларуска-сербскіх кантактаў і ўнясе вялікі ўклад у развіццё гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. На яго думку, ёсць перспектывы адкрыцця сумесных прадпрыемстваў, прадукцыя якіх можа ў тым ліку пастаўляцца і на рынкі трэціх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі