Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Ліп 2016

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея плануе наведаць Мінск у верасні

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазель плануе наведаць Мінск у верасні. Аб гэтым расказаў у інтэрв'ю прэс-службе беларускай Федэрацыі хакея прадстаўнік Беларусі ў Савеце ІІХФ, намеснік старшыні ФХБ Сяргей Ганчароў, паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў Сяргея Ганчарова, плануецца, што Рэнэ Фазель наведае матчы турніру фінальнай алімпійскай кваліфікацыі ў Мінску. Турнір адбудзецца ў "Мінск-Арэне" з 1 па 4 верасня.

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея апошні раз быў у беларускай сталіцы яшчэ на чэмпіянаце свету ў 2014 годзе. "На самай справе, мы ўжо не раз абмяркоўвалі з Рэнэ Фазелем яго магчымы візіт у Мінск. І вось цяпер з'явілася такая цудоўная нагода - фінал алімпійскай кваліфікацыі. Рэнэ любіць Мінск і на апошнім Савеце ІІХФ ён гаварыў, што з радасцю чакае свайго прыезду ў Беларусь", - расказаў Сяргей Ганчароў.

Ён дадаў, што матчы турніру ў Мінску па сваім напале, відовішчнасці будуць вельмі цікавымі. Прыязджаюць моцныя каманды, у якіх прадстаўлены зоркі сусветнай велічыні. Сяргей Ганчароў перакананы, што дамашнія сцены дапамогуць беларускай камандзе ў барацьбе з сапернікамі, нават такімі моцнымі, як датчане. Ён запрасіў балельшчыкаў зборнай Беларусі прыйсці на трыбуны комплексу "Мінск-Арэна", каб падтрымаць каманду і дапамагчы ёй прабіцца на Алімпійскія гульні 2018 года ў Паўднёвай Карэі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі