10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі зробіць 1-2 сакавіка візіт у Беларусь. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства замежных спраў Грузіі, паведамляе БЕЛТА.
Візіт кіраўніка дзяржавы абмяркоўваўся ў час беларуска-грузінскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў. На перагаворах бакі падкрэслілі важнасць двухбаковых дружалюбных адносін і цеснага супрацоўніцтва па розных напрамках. Асаблівы акцэнт быў зроблены на развіццё гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння і актывізацыю супрацоўніцтва ў фармаце праграмы ЕС "Усходняе партнёрства".