9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянг Нгема Мбасога ўзнагародзіў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку ордэнам Незалежнасці Экватарыяльнай Гвінеі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Гэты ордэн - адна з вышэйшых дзяржузнагарод краіны.
"Для нас з'яўляецца вялікім гонарам прымаць на тэрыторыі нашай Радзімы такога вялікага чалавека. І мы не чакалі, што ён так хутка наведае нас", - сказаў Прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі.
Ён адзначыў, што ўсяго некалькі месяцаў таму лідары краін сустракаліся ў Мінску, і праз кароткі прамежак часу Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Экватарыяльную Гвінею. "Мы вельмі ўдзячны", - сказаў Тэадора Абіянг Нгема Мбасога.
Прымаючы ордэн, Аляксандр Лукашэнка заявіў: "Выхаду няма. Экватарыяльная Гвінея павінна быць незалежнай!"