6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) Сума Чакрабарці плануе наведаць Беларусь 12-14 верасня. Пытанні падрыхтоўкі яго візіту абмяркоўваліся сёння на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з кіраўніком прадстаўніцтва ЕБРР у рэспубліцы Аляксандрам Піваварскім, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
"Бакі абмеркавалі ход рэалізацыі сумесных праектаў у фінансавым сектары, у галіне транспарту, экалогіі, аднаўляльнай энергетыкі, прыватызацыі і кіравання дзяржаўнай уласнасцю. Разгледжаны пытанні падрыхтоўкі запланаванага на 12-14 верасня візіту ў краіну прэзідэнта ЕБРР Сумы Чакрабарці", - расказалі ў ведамстве.
У час размовы Уладзімір Макей і Аляксандр Піваварскі канстатавалі станоўчую дынаміку развіцця супрацоўніцтва Беларусі з ЕБРР.
На сённяшні дзень Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця з'яўляецца буйнейшым інстытуцыянальным інвестарам у эканоміку рэспублікі. Сумарны аб'ём аперацый за ўвесь перыяд супрацоўніцтва ЕБРР і Беларусі набліжаецца да 2 млрд еўра.