7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"У нашай краіне высока цэняць Ваш уклад у развіццё беларуска-расійскіх адносін у духу стратэгічнага партнёрства, - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. - Правільнасць выбранага намі курсу на збліжэнне Беларусі і Расіі пацверджана часам. Сёння дасягненні саюзнага будаўніцтва відавочны. Глыбока перакананы, што Ваша актыўная пазіцыя, нацэленасць на далейшае ўзаемадзеянне будуць садзейнічаць пашырэнню інтэграцыйных працэсаў дзвюх брацкіх дзяржаў".