22 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 22-24 красавіка зробіць афіцыйны візіт у Грузію. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У праграме візіту - перагаворы кіраўніка беларускай дзяржавы з Прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі, з прэм'ер-міністрам Грузіі Іракліем Гарыбашвілі, цырымонія падпісання двухбаковых дакументаў і шэраг іншых мерапрыемстваў.
Як плануецца, пасля афіцыйных мерапрыемстваў у Тбілісі Аляксандр Лукашэнка накіруецца ў Аўтаномную Рэспубліку Аджарыя. У Батумі запланаваны перагаворы Прэзідэнта Беларусі са старшынёй Кабінета міністраў Аджарыі Арчылам Хабадзэ.