17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Арменіі Армен Саркісян сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Рэспубліцы Арменія Аляксандрам Канюком. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
"У ходзе размовы бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў, звязаных з пашырэннем двухбаковага супрацоўніцтва", - сказалі ў Міністэрстве замежных спраў.
Размова таксама ішла аб узаемадзеянні Беларусі і Арменіі ў рамках інтэграцыйных фарматаў. Адбыўся і абмен думкамі аб сітуацыі ў сферы рэгіянальнай бяспекі.