Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Ліп 2020

Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі маюць намер падпісаць пакет дакументаў у энергетычнай сферы

Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі маюць намер падпісаць пакет дакументаў у энергетычнай сферы
Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін

14 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі маюць намер падпісаць пакет дакументаў у энергетычнай сферы па выніках сённяшніх перагавораў у Маскве. Аб гэтым было заяўлена на сустрэчы прэм'ераў Рамана Галоўчанкі і Міхаіла Мішусціна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзякуючы напружанай і мэтанакіраванай рабоце прысутных тут калег, ведамстваў дзвюх краін (перагаворы праходзяць з удзелам членаў дэлегацый Беларусі і Расіі. - Заўвага БЕЛТА) удалося ў кароткі тэрмін выйсці на ўзгодненыя рашэнні і падпісанне - я спадзяюся, сёння - пакета дакументаў у энергетычнай сферы", - сказаў Раман Галоўчанка. Ён удакладніў, што размова ідзе аб пагадненнях, якія датычацца будаўніцтва Беларускай АЭС і разлікаў за пастаўкі ў Беларусь расійскіх энерганосьбітаў.

Прэм'ер-міністр Беларусі адзначыў асаблівы характар беларуска-расійскіх адносін. "Прамыя кантакты і нацэленая на канкрэтныя дасягненні работа на ўрадавым узроўні маюць у цяперашніх умовах прынцыпова важнае значэнне, - сказаў ён. - Новы склад урада захоўвае нацэленасць на дасягненне ўзаемавыгадных рашэнняў па ўсіх актуальных пытаннях. Разлічваем, што саюзніцкі характар нашых адносін дасць магчымасць знаходзіць кампрамісы па ўсіх адчувальных для двух бакоў пытаннях. Нават самая прагматычная пазіцыя, на наш погляд, павінна ўлічваць не толькі неадкладныя або кароткатэрміновыя камерцыйныя інтарэсы, але і ўвесь комплекс адносін, які складваецца гадамі і дзесяцігоддзямі".

"Пандэмія, крызісныя з'явы ў эканоміках усяго свету, нявызначанасць - можна прадаўжаць і далей, але выснова, на мой погляд, адна: у гэтых умовах трэба не дзяліць, а быць разам і ад гэтага быць мацнейшымі", - заявіў Раман Галоўчанка.

Ён канстатаваў, што зніжэнне ўзаемнага тавараабароту, якое назіраецца ў гэтым годзе з-за пандэміі каранавіруса, гэта не пагаршэнне адносін паміж краінамі. "Не нейкія сістэмныя праблемы, гэта сапраўды знешнеэканамічная кан'юнктура і шэраг іншых крызісаў, якія наклаліся, - падкрэсліў ён. - Тым не менш нельга не прызнаць той факт, што не менш адчувальным момантам з'яўляецца ўзаемная ўпушчаная выгада ад існуючых бар'ераў, выключэнняў і абмежаванняў па доступе на ўнутраныя рынкі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі