19 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін сёння ў тэлефоннай размове абмеркавалі нарошчванне эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін. Інфармацыю аб гэтым распаўсюдзіла прэс-служба ўрада РФ.
"Міхаіл Мішусцін і Раман Галоўчанка абмеркавалі канкрэтныя задачы, звязаныя з нарошчваннем расійска-беларускага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і паглыбленнем кааперацыі ў энергетыцы, прамысловасці і іншых галінах", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
"Кіраўнікі ўрадаў згадзіліся з важнасцю далейшага паглыблення практычнага ўзаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы", - дадалі ў прэс-службе ўрада Расіі.