5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Праграмай візіту ў тым ліку прадугледжаны перагаворы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, якія адбудуцца ў Палацы Незалежнасці.
Аляксандр Лукашэнка і Віктар Орбан абмяркуюць пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, рэалізацыі сумесных праектаў. Беларусь і Венгрыя ўжо маюць добры зачын у развіцці адносін, аднак ёсць вялікі патэнцыял для пашырэння ўзаемадзеяння ў розных сферах.
Акрамя таго, на перагаворах будзе абмяркоўвацца супрацоўніцтва па лініі Беларусь-ЕС, у тым ліку ў фармаце "Усходняга партнёрства". У цэнтры ўвагі таксама будзе сітуацыя ў рэгіёне і свеце, падыходы да вырашэння найбольш актуальных праблем.
Гэты візіт будзе першым афіцыйным візітам венгерскага лідара ў Беларусь і стане важным этапам у развіцці беларуска-венгерскіх адносін.