1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня ўрада Сербіі Аляксандр Вучыч плануе наведаць Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.
Падрыхтоўку да гэтага візіту і іншых маючых адбыцца двухбаковых мерапрыемстваў абмеркавалі сёння Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Сербіі Уладзімір Чушаў і сербскі прэм'ер-міністр. Як адзначылі ў прэс-службе МЗС, бакі абмеркавалі стан двухбаковага супрацоўніцтва і яго перспектывы з акцэнтам на актуальных эканамічных праектах, а таксама вынікі праведзеных пасяджэнняў міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.
"Кіраўнік сербскага ўрада ў час сустрэчы выказаў удзячнасць беларускаму боку за падтрымку па пытаннях тэрытарыяльнай цэласнасці Сербіі на міжнароднай арэне", - праінфармавалі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства Беларусі.