Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Ліп 2024

Праваахоўнікі Беларусі і Таджыкістана абмеркавалі напрамкі развіцця супрацоўніцтва

Праваахоўнікі Беларусі і Таджыкістана абмеркавалі напрамкі развіцця супрацоўніцтва

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў сустрэўся з міністрам унутраных спраў Таджыкістана Рахімзада Рамазонам Хамро. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МУС.

Кіраўнікі ведамстваў падпісалі пратакол аб намерах, у якім адлюстраваны асноўныя напрамкі развіцця двухбаковага супрацоўніцтва.

На сустрэчы са сваім таджыкскім калегам Іван Кубракоў адзначыў, што бягучая міжнародная абстаноўка застаецца напружанай. "Абвастрыліся практычна ўсе вядомыя выклікі і пагрозы глабальнай грамадскай бяспекі. Экстрэмізм, тэрарызм, незаконны абарот наркотыкаў, злачынствы ў ІТ-сферы, нелегальная міграцыя і іншыя віды транснацыянальнай злачыннасці не маюць межаў і праяўляюцца ў самых радыкальных формах", - падкрэсліў міністр унутраных спраў.

Сучасныя тэндэнцыі развіцця злачыннасці, упэўнены Іван Кубракоў, патрабуюць ад праваахоўнікаў прыняцця дзейсных мер. "Мы ўсведамляем важнасць сумеснай работы і гатовы да далейшага паглыблення партнёрства. Сярод найбольш актуальных для нас напрамкаў міжведамаснага супрацоўніцтва - вывучэнне, абагульненне і распаўсюджванне перадавога вопыту па ўсіх сферах дзейнасці, а таксама ўзаемнае навучанне, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў на базе адукацыйных устаноў розных ступеней прафесійнай адукацыі", - сказаў ён.

Таксама міністр праінфармаваў, што ў МУС Беларусі вядзецца актыўная работа па падрыхтоўцы і правядзенні ў жніўні пасяджэння Савета міністраў унутраных спраў дзяржаў СНД. Кіраўнік праваахоўнага ведамства запрасіў міністра ўнутраных спраў Таджыкістана ў Беларусь для ўдзелу ў форуме.

"Паміж нашымі міністэрствамі няма і не можа быць закрытых тэм для абмеркавання, мы гатовы падзяліцца сваімі напрацоўкамі ў сферы раскрыцця і прафілактыкі злачынстваў. Не можа быць ніякага развіцця дзяржавы, калі не будзе забяспечана бяспека. Кіраўнікі нашых краін не проста калегі, яны сябры. Задача пастаўлена адна - каб грамадзяне Таджыкістана і Беларусі адчувалі сябе ў бяспецы, дзе б яны ні знаходзіліся", - адзначыў Іван Кубракоў.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі