Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Ліп 2018

Праект пагаднення аб бязвізавым рэжыме паміж Беларуссю і Тайландам знаходзіцца на разглядзе ў Бангкоку

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект пагаднення аб устанаўленні бязвізавага рэжыму паміж Беларуссю і Тайландам знаходзіцца на разглядзе ў Бангкоку. Такую інфармацыю агучылі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі ў час праводзімага ў Facebook "консульскага дня", паведамляе БЕЛТА.

"Работа вядзецца. Цяпер прапанаваны намі праект пагаднення знаходзіцца на разглядзе ў Бангкоку. Чакаем адказу", - паведамілі ў ведамстве.

У МЗС дадалі, што дыпмісія Тайланда знаходзіцца ў Расіі, пасол акрэдытаваны ў Беларусі па сумяшчальніцтве. Аднак у Мінску функцыянуе ганаровае консульства Тайланда, якое прымае дакументы на візу.

Цяпер паміж краінамі дзейнічае бязвізавы рэжым для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі