Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Лют 2016

Праект бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2016 год плануецца разгледзець на ВДС у канцы лютага

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2016 год плануецца разгледзець на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета ў канцы лютага. Аб гэтым паведаміў сёння намеснік старшыні Камісіі Парламенцкага сходу па бюджэце і фінансах, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па аграрнай палітыцы Віктар Шчацько. Ён прымаў удзел у пасяджэнні Камісіі па бюджэце і фінансах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Праект бюджэту на 2016 год унесены ў канцы 2015 года на адабрэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы і да гэтага часу знаходзіцца на разглядзе", - сказаў Віктар Шчацько. Ён адзначыў, што ў канцы мінулага года бюджэт не быў прыняты па аб'ектыўных прычынах.

Паводле слоў парламентарыя, згодна з праектам бюджэту аб'ёмы адлічэнняў дзяржаў - удзельніц Саюзнай дзяржавы ў даходную частку бюджэту будуць захаваны на ўзроўні мінулых гадоў і складуць у суме 4,8 млрд расійскіх рублёў, а з улікам астаткаў папярэдніх гадоў памер бюджэту складае каля 6,6 млрд расійскіх рублёў. Адлічэнні Расіі пры гэтым складаюць амаль 3,2 млрд, Беларусі - крыху больш за 1,7 млрд. Расходная частка праекта бюджэту складае прыкладна 4,8 млрд расійскіх рублёў.

Віктар Шчацько растлумачыў: з 1 студзеня 2016 года ажыццяўляецца часовае кіраванне бюджэтам. Так, за кошт гэтых грашовых сродкаў ідзе фінансаванне ўсіх запланаваных праграм, праектаў і мерапрыемстваў у межах адной чацвёртай бюджэтных сродкаў 2015 года ў разліку на квартал.

Галоўным артыкулам расходаў у бягучым годзе стане фінансаванне 35 праграм і мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі